Канстытуцыя з’яўляецца Асноўным законам дзяржавы. Сучасная Канстытуцыя была распрацавана ў 1994 і скарэкціравана ў 1996 і 2004 гадах. Гэта пятая Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі.
Канстытуцыя Беларусі грунтуецца на трох асноўных кампанентах:
- рэгуляванне правоў і свабод;
- устанаўленне дзяржаўнага механізма;
- рэгламентаванне заканадаўчай сістэмы і сістэмы правасуддзя.
Правы і свабоды народа Беларусі
Канстытуцыя Беларусі гарантуе наступныя правы беларускім грамадзянам:
Ø права на медыцынскае абслугоўванне (бясплатнае ў дзяржаўных установах);
Ø права на сацыяльнае забеспячэнне для пажылых, хворых, інвалідаў і непрацаздольных;
Ø права на бясплатную агульную адукацыю для ўсіх;
Ø права на бясплатную прафесійна-тэхнічную адукацыю.
Дэмакратыя ў Беларусі
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца асновай дэмакратычных інстытутаў беларускай дзяржавы.
Яна гарантуе правядзенне свабодных выбараў, уключаючы выбары нацыянальнага і мясцовага ўзроўняў, і рэферэндумаў.
Згодна з Канстытуцыяй Беларусі шляхам свабоднага прамога тайнага галасавання выбіраюцца:
· Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
· дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь;
· мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.